Афішу ўзгаднілі — але тэкст «паехаў»
Арганізатары LIDBEER заяўляюць: макет афішы да Lidbeer-2026 прайшоў усе этапы ўзгаднення. Яго праверылі шмат разоў — у тым ліку арфаграфію і фінальную вёрстку.
Але на выхадзе на вялікім білбордзе з’явілася нечаканая версія слогана: замест «яднаем розных» атрымалася «яднеам розьнiх».
Посмотреть в Threads
Памылка хутка разляцелася па сацыяльных сетках і стала асобным інфападзеяй.
Сегодня один клик или лайк могут стоить слишком дорого. История вашего браузера не должна быть поводом для преследований. Bglobal VPN. полностью шифрует ваш трафик. Оставайтесь в безопасности.
Ссылка на подключение BGlobal VPN – здесь
Чытайце таксама: «Старыя назвы ў гэтай агучцы прыбіраем». У Маладзечне пераймяноўваюць адразу 62 аўтобусныя прыпынкі
Ад «фестывалю не будзе» да вяртання на афішы
Нагадаем, яшчэ ў сярэдзіне сакавіка прыхільнікаў хмельнага свята шакавала навіна: традыцыйны LIDBEER у 2026 годзе не адбудзецца. Арганізатары тады туманна тлумачылі гэта «прычынамі, якія ад іх не залежаць».
Але ўжо напрыканцы красавіка сітуацыя разгарнулася на 180 градусаў. У сацсетках фестывалю з’явіўся пост: святу быць. Дату прызначылі на 29 жніўня — у гонар Дня горада.
І вось цяпер — новая хваля абмеркаванняў.
Інтэрнэт адрэагаваў: «гатовы мерч» і «новая мова»
Карыстальнікі не стрымаліся і пачалі жартаваць. Самыя папулярныя каментары:
- «Гэта ўжо гатовы мерч для піва — тыпу “моцнае”»
- «Збірайце 7 слоў і атрымайце скрыню квасу»
- «Калі ў слове “хлеб” зрабіць 4 памылкі, атрымаецца “піва”»
- «Я бачу тут тры мовы і адзін настрой»
- «Гэта падтрымка дыслексікаў, як быццам»
- «Бедная літара “ы”, яе нават падзялілі»
Асобна карыстальнікі адзначылі, што білборд выглядае як новы мем і «албанская версія беларускай мовы».
Што пайшло не так?
На фоне шматлікіх узгадненняў і праверак сітуацыя выглядае як класічны збой на апошнім этапе — паміж дызайнам і мантажом.
У каментарыях нават з’явілася версія: «мантажнікі проста перапрацавалі пасля “Лідскага”». Іншыя ж іранізуюць, што гэта быў «крэатыў, які не зразумелі».
Пакуль арганізатары не каментуюць сітуацыю дэталёва, інтэрнэт ужо зрабіў сваю працу: ператварыў памылку ў мем, а мем — у частку фестывальнай гісторыі.
Чытайце таксама: Што здарылася на вайне ва Украіне з берасцейцам Ціханам Клюкачом? Афіцыйнага пацвярджэння яго гібелі няма
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: