палітвязні

Валерый Карбалевіч: Лукашэнка гандлюе тым «таварам», які мае

22.06.2025 16:20 Вызваленыя палітвязні на прэс-канферэнцыі 22 чэрвеня. Злева направа: Кірыла Балахонаў, Сяргей Шэлег, Наталля Дуліна, Ігар Карней. Фота Радыё Свабода. Источник фото

Беларускі правіцель не мае ніякага ўплыву ні на вайну ва Украіне, ні на геапалітычныя працэсы ў рэгіёне.
Читайте BGmedia в:

Цэнтральнай падзеяй мінулага тыдня стаў прыезд спецпасланніка Трампа – Кіта Келага ў Мінск і вызваленне беларускіх 14—палітвязняў. Гаворка пра беларускіх палітвязняў досыць умоўная, бо лукашэнкаўскі рэжым вызваліў інтэрнацыянальную брыгаду з турмаў: сярод вызваленых не толькі беларусы, але і грамадзяне Польшчы, Латвіі, Эстоніі, Швецыі.

Аднак 14 чалавек удалося жывымі выцягнуць з кіпцюроў лукашэнкаўскага рэжыму – і гэта вельмі добрая навіна.

Чытайце далей: Келлог – в Минске, Тихановский – в Вильнюсе: Лукашенко начинает торг с Западом?

Дагэтуль не зразумелая галоўная місія Кіта Келага, які ў адміністрацыі Трампа займаецца пытаннямі вайны ва Украіне. Хіба спецпасланнік адмыслова ляцеў з ЗША ў Мінск, каб забраць з сабой 14 палітвязняў? Нешта не вяжацца. Аднак вызваленне палітвязняў стала пакуль адзіным бачным вынікам візіту Кіта Келага.

Пра галоўныя падзеі мінулага тыдня разважае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч.

karbalevich-partret
Валерый Карбалевіч. Фота: «Наша Ніва»

Аналітык кажа, што галоўная мэта апошняга вызвалення палітвязняў – прыцягнуць увагу да гэтай падзеі, нарабіць інфармацыйнага шуму.

— Беларускія ўлады разлічвалі на тое, каб стварыць вялікі эфект вакол гэтага вызвалення. А такі эфект можна было стварыць, вызваляючы знакавых асоб. Грамадзян Злучаных Штатаў ужо ўсіх вызвалілі, журналістаў Радыё Свабода паціху вызваляюць – гэта ўжо не сенсацыя. А вось вызваленне такой знакавай фігуры, як Сяргей Ціханоўскі, выкліча міжнародны рэзананс, — мяркуе Валерый Карбалевіч.

— А з іншага боку, магчыма, беларускія ўлады разлічваюць нейкім чынам нейтралізаваць Святлану Ціханоўскую. Магчыма, яны спадзяюцца, што вызваленне яе мужа Сяргея паўплывае на актыўную дзейнасць беларускай нацыянальнай лідаркі, — дапускае аналітык.

Чытайце далей: Фридман: Лукашенко совершенно точно показал: каждый политзаключенный в Беларуси имеет свою цену 

Пры гэтым Валерый Карбалевіч сумняецца ў наяўнасці канкрэтных дамоўленасцяў геапалітычнага характару і датычных да расійска-ўкраінскай вайны паміж Келагам і Лукашэнкам.

— Калі казаць пра дамоўленасці геапалітычнага характару, па вайне ва Украіне, то пра іх нічога не вядома. Магчыма, і не ўдалося прыйсці да нейкага ўзаемапаразумення. Тут праблема ў тым, што Лукашэнку ў геапалітычным плане няма чым гандляваць. У замежнай палітыцы, у вайсковай палітыцы, у пытаннях вайны ва Украіне Лукашэнка амаль несуб’ектны і паўплываць на гэтыя працэсы не можа. А вось на што ён можа паўплываць, то сапраўды на вызваленне палітвязняў. То-бок, Лукашэнка гандлюе тым «таварам», які ў яго ёсць.

Чытайце далей: «Семейный» визит Лукашенко в Китай: что скрывается за ширмой дружбы?

Палітычны аглядальнік называе прыезд спецпасланніка Трампа Кіта Келага важнай падзеяй у беларуска—амерыканскіх адносінах, у знешняй палітыцы Беларусі.

— Сапраўды, вакол гэтага візіту шмат шуму. Гэта выклікана тым, што Беларусь дасюль была ў міжнароднай ізаляцыі, жорсткай ізаляцыі, пад жорсткімі санкцыямі і з боку ЗША, і з боку Еўрапейскага Звяза. Лукашэнку не прызнавалі – і не прызнаюць – прэзідэнтам Беларусі. І на гэтым тле візіт келага сапраўды з’яўляецца трохі нечаканым і дастаткова знакавым. Невядома, ці паабяцалі Злучаныя Штаты за вызваленне 14—ці палітвязняў нейкія палёгкі (змены ў санкцыях ці ці іншыя рэчы, якія б хацеў бачыць афіцыйны Мінск). Невядомыя на сённяшні дзень пра іншыя вынікі візіту, акрамя вызвалення палітвязняў, — іншы вынікаў перамоваў няма.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: