Карбалевіч: Лукашэнка заклікае рыхтавацца да вайны

11.05.2025 14:17 Парад у Мінску 9 траўня. Фота: president.gov.by. Источник фото

Але не патлумачыў, да якой вайны мусяць рыхтавацца беларусы: да вонкавай агрэсіі ці змагацца супраць унутраных палітычных праціўнікаў?
Читайте BGmedia в:

Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч падвёў вынікі мінулага тыдня. Святкаванні да 9 траўня і памілаванне 42 палітзняволеных – галоўныя падзеі.

karbalevich-partret
Валерый Карбалевіч. Фота: «Наша Ніва»

Лукашэнка сам ператварыўся ў сімвал расійскага «победобесия». Натуральна, што ў першую чаргу ён выправіўся на парад у Маскву.

Чытайце далей: Александр Фридман: Лукашенко внутренне сопротивляется российской экспансии

— Лукашэнка прапанаваў новыя сэнсы гэтага свята: чаму, маўляў, мы так урачыста адзначаем гэты юбілей, чаму мы звяртаем увагу на памяць перамогі? І выдаў такую тэзу: дзеля таго мы гэта робім, каб сёння натхніць беларусаў ахвяраваць сабою падчас вайны. То-бок, Лукашэнка не хаваў, што трэба рыхтавацца да вайны, — адзначыў Валерый Карбалевіч.

Да якой вайны заклікае рыхтавацца Лукашэнка?

— Іншае пытанне: ці хочуць беларусы гэтай вайны? Гэта пуцінская вайна, Пуцін хоча ўцягнуць Беларусь у нейкія новыя ваенныя авантуры. Беларусам вайна не трэба. І тое, што Лукашэнка заклікае беларусаў ахвяраваць сабой дзеля нейкіх незразумелых мэтаў, — гэта вялікае пытанне. Тым больш, што мы фактычна маем сітуацыю халоднай грамадзянскай вайны ў краіне. Вайны, калі беларусы моцна расколатыя, і ў такой сітуацыі незразумела, пра што гаворка: пра змаганне, пра абарону краіны ад вокнавых ворагаў ці ад унутраных праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі, — задаецца пытаннем палітычны аглядальнік.

Чытайце далей: Пропаганда вместо памяти: что празднуют 9 мая Путин и Лукашенко?

Валерый Карбалевіч звяртае ўвагу, што ўвогуле фармат святкавання Дня перамогі змяніўся толькі пасля 2020 года:

— Раней усе святкаванні 9 траўня Лукашэнка адзначаў у Беларусі, ён не ездзіў на святкаванне ў Маскву, нават на юбілейныя даты, бо лічыў, што павінен адзначаць гэты дзень разам з народам. Гэта для яго было пытаннем прынцыпа ў пэўным сэнсе. А вось пасля 2020 года Лукашэнка пачаў ездзіць у Маскву на 9 траўня, не толькі на юбілейныя святы, а кожны год. І гэта вельмі паказальны чыннік, як змянілася сітуацыя, як павялічылася залежнасць Беларусі ад Расіі. Настолькі моцна Лукашэнка і ягоная ўлада сёння залежыць ад расійскай падтрымкі, а таму трэба дэманстраваць лаяльнасць Пуціну, — падкрэсліў аналітык.

У выніку парад у Мінску адбыўся вечарам, у 20.30: пачынаўся яшчэ засветла, а заканчваўся ўжо ў цемры.

— Ніколі раней урачыстасці ў Беларусі, прысвечаныя Дню перамогі, не адбываліся ў цемры. То-бок, атрымліваецца, што галоўны парад павінен быць у Маскве, а ў Беларусі – па астаткавым прынцыпе. І ніколі раней кіраўніцтва Беларусі не сядзела падчас парада, а стаяла на трыбуне. І гэта шмат кажа пра развагі Лукашэнкі, што да ўлады прыходзіць новае пакаленне. Але па тым, як гэтае новае пакаленне сядзіць падчас параду, гэтая выснова Лукашэнкі не вымалёўваецца, — заўважыў Карбалевіч.

Чытайце далей: Ответит ли «беларуская тройка» за агрессию против Украины?

Аналітык падкрэсліў і яшчэ адну акалічнасць, якая яскрава сведчыць пра рост залежнасці рэжыму Лукашэнкі ад Крамля:

— І яшчэ, можа ўпершыню ў Беларусі так масава адбываліся акцыі «Несмяротны полк» – гэта расійская акцыя, я гэта падкрэсліваю. Гэта таксама прыкмета павелічэння ўплыву Расіі на ідэалагічную, псіхалагічную, інфармацыйную сітуацыю ў Беларусі.

Валерый Карбалевіч згадаў і пра чарговае памілаванне: 42 палітвязні памілаваныя.

— Здаецца, гэта самая вялікая колькасць палітвязняў па працэдуры памілавання. Гэта сведчыць пра тое, што сітуацыя, якая склалася з палітвязнямі, няўтульная для Лукашэнкі, і ён спрабуе неяк намацаць магчымасць нейкага дыялогу, перамоваў з захадам. Асабліва ў звязку з прыходам да ўлады ў ЗША адміністрацыі Дональда Трампа. У гэтым плане і вызваленне Юрася Зянковіча таксама паўстае ў новым ракурсе, — адзначыў палітычны аглядальнік.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: