люди чистят снег

У Касцюковічах беспрацоўных вывелі прыбіраць снег — у «раёнцы» гэта назвалі «выхаваўча-патрыятычнай мерай»

18.02.2026 13:47 "Дармаеды" ў Касцюковічах прыбіраюць снег. Источник фото

Непрацуючых жыхароў Касцюковічаў накіравалі на ўборку снегу. Афіцыйная прэса падае гэта як прафілактыку «асацыяльнага ладу жыцця».
Читайте BGmedia в:

Пакуль у рэгіёнах працягваюць змагацца з наступствамі снегападаў, мясцовыя ўлады знаходзяць дадатковыя «рэсурсы» для навядзення парадку. Да прыборкі ўсё часцей прыцягваюць тых, каго афіцыйна адносяць да «незанятых у эканоміцы» або людзей з так званым асацыяльным ладам жыцця. Падаецца гэта як клопат пра горад і адначасова як «выхаванне» саміх грамадзян.

Чытайце таксама: Гомельшчына і Магілёўшчына — у лідарах па колькасці траўмаў праз галалёд

Раённае медыя «Голас Касцюкоўшчыны» паведамляе, што 17 лютага непрацуючыя, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Касцюковіцкага РАУС, «добраахвотна прыбіралі снег на дваровых тэрыторыях горада». Паводле словаў супрацоўнікаў РАУС, якія перадае раённая газета, «справа знойдзецца для кожнага», а падобныя працоўныя акцыі «аказваюць станоўчы ўплыў на выпраўленчы працэс».

молодой человек в черной куртке чистит снег
Беспрацоўныя чысцяць снег у Касцюковічах. Фота: «Голас Касцюкоўшчыны»

У медыя таксама адзначылі, што гэтыя мерапрыемствы фарміруюць у грамадзян «дысцыплінаванасць, добрасумленнасць, патрыятызм, павагу да чалавечай годнасці і чужой працы», а таксама матывуюць іх да афіцыйнага працаўладкавання і «нармальнага здаровага ладу жыцця».

Тон публікацыі вытрыманы ў традыцыйнай для дзяржаўнай прэсы манеры: беспрацоўныя фактычна падаюцца як асацыяльныя людзі, якіх неабходна перавыхоўваць праз фізічную працу. Сам факт адсутнасці працы ў матэрыяле амаль аўтаматычна атаясамліваецца з маргінальнасцю. Пры гэтым не ўдакладняецца, на якіх канкрэтных умовах адбываецца такое «добраахвотнае» прыцягненне.

Падобныя мерапрыемствы праводзяць не ўпершыню

Падобная практыка фіксавалася і ў іншых рэгіёнах. У розных раёнах Гомеля грамадзян, прызнаных «незанятымі ў эканоміцы», накіроўвалі на ўборку снегу каля аўтобусных прыпынкаў і сацыяльных аб’ектаў, а таксама ў пешаходных зонах. Падобныя меры прымянялі і ў Магілёўскай вобласці. Так, у Касцюковічах беспрацоўныя ўжо прыбіралі снег пад дамамі, дзе пржываюць супрацоўнікі сілавых структураў.

люди очищают улицы од снега
«Дармаеды» прыбіраюць снег пад наглядам работнікаў мясцовага РАУС. Фота: www.kormanews.by

Нягледзячы на тое, што заканадаўства аб «незанятых у эканоміцы» не прадугледжвае прымусовага прыцягнення да грамадска-карысных работ, мясцовыя ўлады працягваюць выкарыстоўваць такую форму «прафілактыкі». Дэкрэт № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» не ўстанаўлівае абавязку выконваць прымусовую працу, а Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь (арт. 41) забараняе прымусовую працу без судовага рашэння.

За рыторыкай пра «карысць для грамадства» і «выхаваўчы эфект» застаюцца пытанні пра межы добраахвотнасці, прававыя падставы і павагу да чалавечай годнасці. І пакуль беспрацоўных у публічнай прасторы раённыя медыя працягваюць паказваць як праблему, пытанні пра законнасць і этычнасць такіх «працоўных акцый» толькі павялічацца.

Чытайце таксама: Беларусы ператварылі змерзлыя воданапорныя вежы ў турыстычны трэнд

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: